Асаблівая ўвага - пажарнай бяспецы ў прыватным сектары

16 марта 2019

З-за няўстойлівага надвор'я і мінусавых тэмператур уначы насельніцтва актыўна выкарыстоўвае пячное ацяпленне, каміны і абагравальнікі. З пачатку года ў Мінскай вобласці здарылася 265 пажараў, 28 чалавек загінулі.

Разам з маніторынгам ацяпляльных сістэм ратавальнікі пачынаюць і прафілактыку супраць вясенняга выпальвання травы. У Мінскай вобласці зафіксавана ўжо 6 такіх выпадкаў.