Восеньскія канікулы ў школьнікаў праходзяць актыўна і з карысцю

4 ноября 2017

Майстар-класы, пазнавальныя квэсты і кінапаказы. Асеннія канікулы ў школьнікаў праходзяць актыўна і з карысцю. Ва ўсіх гарадах сталічнага рэгіёна для вучняў арганізаваны спартландыі, экскурсіі і сустрэчы з вядомымі людзьмі.

Аляксандра Кавеліч - пра цікавы адпачынак для школьнікаў. З аднаго боку ціха гудзе Smart прынтар, з другога - у паветры спрытна лавіруе квадракоптар. На канікулах у новай інавацыйнай лабараторыі «Тэхнапрарыў» школьнікі з захапленнем спасцігаюць асновы 3Д-мадэлявання і робататэхнікі. З дапамогай разумных машын тут увасабляюць амаль любыя творчыя ідэі.

А ў шасцікласніц Карыны і Аксаны шмат клопатаў – трэба прыгатаваць абед для гадаванцаў заапарка, аказаць ім медыцынскую дапамогу і нават перасяліць драпежніка. Падчас пазнавальнага квэсту ў сталічным заапарку школьніцы часова ператварыліся ў ветэрынараў, заатэхнікаў і даглядчыкаў жывёл.

Гэта, бадай, адзіная магчымасць убачыць жыццё заапарка, як кажуць, знутры. Мне сёння дасталася роля повара заакухні. Рыхтуем вітамінны абед для гадаванцаў. У меню буракі, яблыкі і морква.

А вось пачаць лядовы сезон вырашыў дзевяцікласнік Антон. На сталічным мабільным катку на гэтым тыдні для школьнікаў значныя скідкі.

Пабываць бліжэй да зорак можна ў сталічным планетарыі. Там прэзентавалі першую беларускую паўнакупальную астранамічную казку. Гісторыю пра 2 мышанят - Піпа і Скрыпа - рыхтавалі паўтара года. Пазнавальная стужка ўжо атрымала ўзнагароду на міжнародным фестывалі ў Расіі.

Знайсці занятак па гусце падчас канікул можна і ў школьным лагеры. Толькі ў сталіцы іх больш за дзве сотні. Тут вучні падцягваюць веды па матэматыцы, хіміі і іншых прадметах, а таксама ўдзельнічаюць у конкурсах і спартландыях.

І нават дэманструюць кулінарныя таленты падчас дабрачынных кірмашоў.

Адпачыць не толькі весела, але і з карысцю. Выставы, кінапаказы і пазнавальныя майстар-класы ладзяць ва ўсіх гарадах сталічнага рэгіёна. Тым больш што сёлета вучням пашанцавала – восеньскія канікулы працягнуцца 10 дзён.