Алімпійскіх прызёраў сустракалі з кветкамі і віншавальнымі плакатамі

20 августа 2016

Да завяршэння Алімпійскіх гульняў у Бразіліі застаецца адзін дзень. 21 жніўня мы даведаемся імёны апошніх медалістаў Рыа. На радзіму ўжо вярнуліся некаторыя спартсмены – прадстаўнікі акадэмічнага веславання, паруснага спорту і бокса. Але галоўная ўвага да трох алімпійцаў: двух сярэбраных прызёраў - цяжкаатлетаў Вадзіму Стральцову і Дар'і Навумавай, а таксама барцу грэка-рымскага стылю Джавіду Гамзатаву, які заваяваў бронзу ў вазе да 85 кілаграмаў.