Праводзіць у Беларусі міжнародныя адукацыйныя праекты па падтрымцы таленавітай моладзі Саюзнай дзяржавы. Такую ідэю агучыў міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас адкрыцця ў Мінску алімпіяды школьнікаў Беларусі і Расіі. Сумесныя праекты дазволяць вывесці на новы узровень работу з адоранымі вучнямі.
Сёлета ў алімпіядзе ўдзельнічалі 250 школьнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі.













