Абласныя “Дажынкі” ў Клічаве і Смалявічах

7 октября 2017
Свята хлебаробаў сёння адзначаюць у Мінскай і Магілёўскай абласцях. У сталічным рэгіёне перадавікоў жніва запрасілі ў Смалявічы. Ужо адбылося святочнае шэсце, удзел у якім узялі больш за тысячу чалавек. У гэтыя хвіліны працаўнікі прымаюць віншаванні на галоўнай сцэне «Дажынак». Смалявічы нагадваюць вялікі кірмаш. Гандлёвыя рады расцягнуліся на паўтара кіламетра. Абласныя «Дажынкі» сёння і ў Клічаве. 800 працаўнікоў з усіх раёнаў Магілёўскай вобласці сабраліся, каб падвесці вынікі ўборачнай кампаніі - 2017. Пераможцаў і прызёраў абласнога спаборніцтва на ўборцы збожжа чакаюць не толькі заслужаныя ўзнагароды, але і вялікі канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады.