Новы паштамат у Гродне

3 февраля 2018

Без чакання, па SMS і 24 гадзіны 7 дзён на тыдзень. Адразу ў двух гарадах Гродзенскага рэгіёна новыя высокатэхнічныя паштаматы. Комплексы ў Лідзе і Гродне дазваляюць без чэргаў атрымаць міжнародную пасылку. Дастаткова прайсці анлайн-рэгістрацыю на сайце і выбраць патрэбны паштамат. У новым комплексе абласнога цэнтра 50 ячэек, так што таварам з інтэрнэт-магазінаў, падарункам і бізнес-карэспандэнцыі з-за мяжы ёсць дзе размясціцца.

Тэхнічная навінка дазволіць разгрузіць паштовыя аддзяленні і павысіць якасць паслуг. Пакуль паштаматы будуць выкарыстоўвацца для замежных адпраўленняў, але разглядаецца і магчымасць работы з карэспандэнцыяй унутры краіны.