Новы малочнатаварны комплекс будуецца ў СВК “Крошын”

3 декабря 2016

Павялічыць прадукцыйнасць і адначасова палегчыць працу жывёлаводаў - такія надзеі ўскладаюць на новы малочнатаварны комплекс, які будуецца ў СВК “Крошын”. Ён стане самым буйным у Баранавіцкім раёне. Сёння ў гаспадарцы каля трох з паловай тысяч галоў буйной рагатай жывёлы. Ужо ўзведзены каркасы двух кароўнікаў і даільна-малочнага блока, пракладваюцца камунікацыі. Кошт аб’екта - каля 13 з паловай мільёнаў рублёў. Фінансуецца будоўля  за кошт льготнага крэдыта ў межах дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага комплексу. Комплекс разлічаны на 1100 кароў.