Новы маршрут электробуса "Вітаўт” у Мінску

17 февраля 2018

Новы маршрут электробуса "Вітаўт” у Мінску - ад цэнтральнага вакзала да дыспетчарскай станцыі "Вяснянка" - па маршруце аўтобуса нумар 1. Экалагічны электратранспарт упершыню выйшаў на сталічны праспект Незалежнасці. У наступныя два гады на дарогах Мінска з'явяцца яшчэ 60 электробусаў айчыннай вытворчасці. Жоўтыя "Вітаўты" курсіруюць таксама па маршрутах тралейбусаў нумар 59 ад Сярова да Даўгабродскай і 43 да дыспетчарскай станцыі "Дружная".