Новы дзіцячы сад на тыдні адкрыўся ў Оршы

23 сентября 2017

Сучасны будынак на 200 месцаў узведзены ў маладым густанаселеным мікрараёне. Для наведвальнікаў - максімальна камфортныя ўмовы. На трох паверхах памяшканні для творчасці, трэнажорная і спартыўная залы, медыцынскі блок, кабінет інтэрактыўнага навучання. Прасторнае памяшканне адведзена і пад басейн.

У новым будынку - сучасная сістэма вентыляцыі, вода- і цеплазабеспячэння. Вялікая тэрыторыя для прагулак на свежым паветры сумяшчае гульнявы, спартыўны комплекс і інтэрактыўную пляцоўку для вывучэння правіл дарожнага руху.