Новы дзіцячы дом сямейнага тыпу з'явіўся ў Ельску

29 декабря 2018

Вялікі пераднавагодні падарунак для вялікай сям'і. Новы дзіцячы дом сямейнага тыпу з'явіўся ў Ельску. Яго навасёламі сталі муж і жонка Логвінавы і 10 іх прыёмных дзяцей. Самаму малодшаму ўсяго год. Старэйшым - па 13. На будаўніцтва і ўладкаванне іх дома з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў выдаткавана больш за 370 тысяч рублёў. Тут створаны ўсе ўмовы для выхавання дзяцей, ёсць уся неабходная тэхніка.

У Гомельскай вобласці сёння пражывае больш за тры з паловай тысячы сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Пры гэтым больш за 80 % з іх выхоўваюцца ў прыёмных сем'ях і дзіцячых дамах сямейнага тыпу. Ельскі для Гомельскай вобласці стаў ужо 48-м.