Новы аўтобус для Афрыканскага кантынента распрацаваны на Мінскім аўтамабільным заводзе

6 августа 2016

Машынай зацікавіліся ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, у Гане і Егіпце. Акрамя таго, сотню аўтобусаў айчыннай вытворчасці паставілі ў Калінінград. Машыны абсталяваны кандыцыянерам, экалагічным рухавіком класа Еўра 5, а таксама пад'ёмнікамі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Зараз аўтамабільны завод прымае ўдзел у конкурсах на пастаўку тэхнікі ў іншыя рэгіёны Расіі.

На Мінскім аўтазаводзе працуюць і над аўтобусамі стандарта Еўра 6, а таксама над звышэкалагічнымі машынамі, якія курсіруюць на метане.