Новыя тэхналогіі лазернага лячэння - у Гомельскім абласным анкадыспансеры

26 мая 2018

Да гэтага тэхніка беларускай вытворчасці прымянялася толькі ў сталічных клініках. Абсталяванне выкарыстоўваецца для фотадынамічнай тэрапіі. Такі метад лячэння эфектыўны пры нязручным размяшчэнні пухліны для хірургічнага ўмяшання. Эфектыўнасць залежыць ад стадыі хваробы. Пры раннім выяўленні можа хапіць і аднаго сеанса.

У планах дыспансера - набыццё да канца года мамаграфічнага перасоўнага кабінета. Гэта дазволіць наблізіць спецыялізаваную медыцынскую дапамогу да жыхароў сельскіх населеных пунктаў.