Новыя выпадкі распальвання агню і выпальвання сухой травы зафіксаваныя ў Мінскай вобласці

30 марта 2019

Адзін з апошніх - у Мінскім раёне. 75-гадовы мужчына атрымаў апёкі падчас спальвання смецця на сваім дачным участку. Пацярпелы спрабаваў самастойна патушыць вогнішча. У сувязі з пажаранебяспечным перыядам супрацоўнікі МНС узмацнілі прафілактычную работу з насельніцтвам і рэйдавыя мерапрыемствы.

Анастасія Швайбовіч, афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі: "Дапушкаецца разводзіць вогнішчы на тэрыторыі домаўласніцтваў, пры гэтым самае галоўнае патрабаванне - гэта зацішнае надвор'е, пастаянны кантроль над працэсам, пад рукой павінна быць вядро з вадой, лапата, вогнетушыцель можна выкарыстоўваць, каб, калі нешта пайшло не так, вы маглі хутка зрэагаваць".

Пры гэтым выпальваць сухую расліннасць забаронена. Гэта прыводзіць да ўзгарання прыватных дамоў, лясоў, а таксама гібелі людзей і жывёл. За парушэнні правілаў прадугледжаны штраф больш за тысячу рублёў.