Новыя працоўныя месцы ў малых населеных пунктах

18 ноября 2017

Акцэнт на якасць і перспектыўныя напрамкі. Адно са старэйшых прадпрыемстваў Беларусі лёгкай прамысловасці “Сцяг індустрыялізацыі” асвоіла выпуск трыкатажных вырабаў. Філіялы адкрыліся ў Обалі і Барані. А гэта каля паўсотні новых працоўных месцаў. Развіваць вытворчасць у невялікіх гарадах плануюць і далей. Прадпрыемства працуе і на ўнутраны, і на знешні рынкі: Расія, Літва, Латвія. На прадпрыемстве працуюць больш за 800 чалавек. Славіцца фабрыка і сваімі дынастыямі.

Гісторыя прадпрыемства пачалася амаль 90 гадоў таму. Віцебская швейная фабрыка стала адной з першых, якую пабудавалі ў Савецкім Саюзе. З тых часоў абсталяванне ў цэхах некалькі разоў мянялася. Некаторыя рарытэты захоўваюцца ў музеі прадпрыемства.