Новую лінію сельскагаспадарчай тэхнікі невялікай магутнасці пачнуць выпускаць у Гомелі

12 декабря 2015

Пакуль ўзоры прадукцыі Гомсельмаша праходзяць лабараторныя даследаванні. Новыя самаходныя кормаўборачныя камбайны будуць зручнымі, энергаэфектыўнымі і больш таннымі.

У Беларусі звыш трох тысяч фермераў і сялянскіх гаспадарак. Новая тэхніка стане і экспартна арыентаванай. Аналагаў новым камбайнам няма. Акрамя таго, неабходнасць стварэння сельскагаспадарчай тэхнікі невялікай магутнасці пацвярджаюць і вынікі перамоў з сельгасвытворцамі Пакістана, Тайланда, Індыі. Там большасць вытворцаў - менавіта фермерскія гаспадаркі з невялікімі надзеламі зямлі. Калі такія машыны з'явяцца ў Беларусі, у гэтых краінах можна будзе ствараць сумесныя прадпрыемствы.