Наваселле ў Сеніцы

10 июня 2017

Ва ўрачыстай атмасферы ключы ад новых двух- і трохпакаёвых кватэр на тыдні атрымалі ратавальнікі цэнтральнага рэгіёна - 80 сем’яў, сярод іх і шматдзетныя. Дом узведзены за год. На дваровай тэрыторыі - паркінг і дзіцячая пляцоўка. Побач супермаркеты і дзіцячы садок. Хутка з’явіцца і новая школа.

У найбліжэйшы час у Сеніцы пачнецца будаўніцтва яшчэ аднаго жылога дома для ратавальнікаў.