Навагодні чэмпіянат прыхільнікаў загартоўвання ў Віцебску

30 декабря 2017

У Віцебску Дзед Мароз стаў самым трывалым удзельнікам навагодняга фестывалю загартоўкі і зімовага плавання. Канкурэнцыю казачнаму персанажу складалі аматары экстрэмальнага адпачынку з розных рэгіёнаў нашай краіны. На рацэ Віцьбе з’явіліся плавальныя дарожкі даўжынёй, як і ў басейне, дваццаць пяць метраў. Спаборніцтвы прайшлі ў некалькіх узроставых катэгорыях. Самаму юнаму ўдзельніку ўсяго дзевяць гадоў.

У заплыве ўдзельнічалі самыя вопытныя, а навічкам хапіла абліванняў на беразе з вядром халоднай вады. Пасля працэдур саграваліся экстрэмалы ў лазні.