Незвычайная іканапісная студыя ў Гродне

14 октября 2017

Што такое ляўкас і навошта маладым мастакам патрэбны перапрацаваны алей? Пра незвычайную іканапісную студыю ў Гродне, дзе падлеткі вучацца пісаць лікі святых і апосталаў, а таксама эксклюзіўны занятак, прафесійныя сакрэты і прыватныя разважанні маладых мастакоў - у рэпартажы Дзмітрыя Смірнова.

Малітва ў пачатку заняткаў – абавязковая традыцыя ў гродзенскай іканапіснай майстэрні. Зараз тут вучацца 10 маладых мастакоў – некаторыя прыйшлі толькі сёлета, ёсць больш вопытныя. Марыя Піліпчык адна з іх. Паралельна дзяўчына наведвае і звычайную мастацкую школу. Кажа: адрозненні паміж жывапісам і іконай сур’ёзныя.

Вобразы Ісуса Хрыста, Божай Маці і анёлаў. За два гады, што Марыя займаецца ў студыі, дзяўчына паспела напісаць 7 ікон. У гэтым восеньскім наборы ў Марыі новы сусед-мастак. Давіду 12, і малюе ён толькі першы тыдзень. Тым не менш юны мастак мае сур'ёзны намер займацца іканапісам.

Падлеткі ў большасці пішуць гуашшу на паперы, некаторыя пераходзяць на дошку.

Дарэчы, сувязь паміж пісаннем ікон, творчасцю і фантазіяй мастака ў гэтым жанры асаблівая.

Цікавая рэч, але эксперыменты ў іканапісе не вельмі распаўсюджаныя. Тэхніка пісання прынцыпова кананічная. Вобразы святых і апосталаў не змяняюцца стагоддзямі. І гаворка не толькі пра агульны вобраз: дакладнасць на іконе – абавязковае патрабаванне для кожнага мастака.

Гродзенскія іканапісцы арыентуюцца на традыцыі Візантыйскай школы. Але ж, як лічыць кіраўнік майстэрні, беларуская аўтэнтычнасць прысутнічае на абразах іканапісцаў нашай краіны. Гэта адзначаюць нават прафесійныя калекцыянеры.

Сёлета гродзенскія мастакі прывезлі дадому ганаровыя прызы з праваслаўнага конкурсу іканапісцаў у расійскіх Кіжах. Упэўненыя: з-пад пэндзлікаў мастакоў-пачаткоўцаў абавязкова з’явяцца новыя шэдэўры іканапісу.