Незвычайная аптэка ў Баранавічах

25 ноября 2017

Незвычайная аптэка ў Баранавічах уражвае не толькі ўзростам - ёй сто гадоў, але і адзінай у Брэсцкай вобласці экспазіцыяй, прысвечанай гісторыі аптэкарскай справы. Заснавана яна правізарам Станіславам Лаеўскім у пачатку мінулага стагоддзя. І за гэты час сем разоў змянялася назва вуліцы, але аптэка заўсёды заставалася на сваім месцы. Гэта не проста музей, а дзеючая лякарня. Пад экспазіцыю адведзены ўвесь другі паверх. Сабрана разнастайнае аптэкарскае абсталяванне, рэцэпты, высушаныя зёлкі… Самы каштоўны экспанат - вагі 1876 года.

Экскурсіі праводзяць самі работнікі аптэкі. Аб’ект уключаны ў маршруты турыстычных даведнікаў і карыстаецца папулярнасцю ў гасцей.