Тыдзень у Мінску праходзіць пад знакам беларускай кухні

16 июня 2018

Мачанка, бульбяныя лапуны з грыбным соусам і салата з агародніны з дамашнім тварагом. Спецыяльнае меню да панядзелка прапануюць амаль 80 кафэ і рэстаранаў. Стравы гатуюць па адзіных рэцэптах, кошт іх таксама аднолькавы. Прадугледзелі ў спецыяльным меню і больш лёгкія летнія прапановы – халаднік і бярозавы напой з мёдам.

Тыдзень беларускай кухні праходзіць сямнаццаты раз. Спіс кафэ і рэстаранаў, дзе можна заказаць беларускія стравы, размешчаны на сайце Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку і паслуг Мінгарвыканкама.