"Небыліца" ў Белдзяржцырку – на арэне новая праграма

27 мая 2017

Упершыню дрэсіраваныя азіяцкія буйвалы, а таксама мядзведзі, сабакі і козы, якія гуляюць вяселле! А самым маленькім не дае сумаваць заслужаны артыст Расіі – клоўн Андрэй Аверушкін.

Убачыць «Небыліцу» на мінскай арэне можна да 30 ліпеня. А 21 верасня ў беларускай сталіцы пройдзе першы міжнародны фестываль цыркавога мастацтва. Удзел прымуць як сусветныя прафесійныя артысты, так і аматары. Лепшыя нумары трапяць у восеньскую праграму Белдзяржцырка.