Знайсці работу - дзякуючы радыё. На хвалях Гомельскай радыёстанцыі - незвычайны праект

7 июля 2018

Знайсці работу - дзякуючы радыё. На хвалях Гомельскай радыёстанцыі стартуе незвычайны праект. Слухачы могуць даведацца пра вакантныя месцы і пра магчымасці іх заняць. Рубрыка будзе называцца «Ёсць праца!» і стане часткай ужо вядомай праграмы "Адкрытая студыя", якая ў эфір выходзіць больш за 15 гадоў. Сярод гасцей - прадстаўнікі службы занятасцi і кадравых службаў прадпрыемстваў, дзе ёсць вакансіі.

Слухачы атрымаюць інфармацыю не толькі пра ўмовы працаўладкавання, але і пра сітуацыю на рынку працы, пра змены ў заканадаўстве, парадку прадастаўлення субсідый, каб адкрыць ўласную справу. Упершыню ў прамым эфіры рубрыка загучыць 10 ліпеня. Спачатку штомесяц. У планах - выхад на штотыднёвы эфір.