Знойдзена пячатка Еўфрасінні Полацкай

12 августа 2017

Старажытны артэфакт - віслую пячатку знайшлі археолагі падчас раскопак на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастара. Спецыялісты не сумняваюцца - яна належала самой святой. У старажытнасці такой пячаткай змацоўвалі важныя дакументы. Менавіта яна гарантавала іх сапраўднасць. Цікава, але валодалі пячаткай толькі епіскапы ці князі, таму той факт, што ўласная пячатка была і ў Еўфрасінні Полацкай - унікальны. Дарэчы, яна стала ўжо трэцяй, якую археолагі знайшлі ў Полацку. Але ад папярэдніх знаходак артэфакт адрозніваецца тэхнікай выканання і якасцю.

Яшчэ адзін унікальны артэфакт, які быў знойдзены падчас экпедыцыі, - кавалак плінфы са старажытным чарцяжом. Археолагі мяркуюць, што ў іх руках аказаўся прадмет пачатку дванаццата стагоддзя і называюць знаходку сенсацыйнай. Наперадзе спецыяльная экспертыза. І калі меркаванні пацвердзяцца, адзначаюць спецыялісты, знаходка зацікавіць даследчыкаў з розных краін свету.