Насычаны тыдзень атрымаўся для жыхароў усходняга рэгіёна

2 ноября 2019

Магілёўская вобласць пашырае геаграфію супрацоўніцтва - цяпер і з паднябесным Цяньцзінем. Валанцёры рэгіёна вучацца аказваць дапамогу  выбаршчыкам з абмежаванымі магчымасцямі. "Залаты шлягер" зноў завітаў на радзіму фестывалю. Насычаны тыдзень атрымаўся для жыхароў усходняга рэгіёна. Андрэй Ястрабаў - пра яго яскравыя падзеі.

Магілёўская вобласць і кітайскі горад Цяньцзінь зацікаўленыя ва ўмацаванні супрацоўніцтва. На сустрэчы з дэлегацыяй Паднябеснай адзначылі - тавараабарот паміж краінамі вырас. Экспарт за пяцігодку павялічыўся ў 10 разоў і дасягнуў 28 мільёнаў долараў за год. Асноўныя пазіцыі - мяса, малако, лён, мэбля і тэкстыль. Аднак патэнцыял велізарны.

17 лістапада адбудуцца выбары у парламент Беларусі. Зараз валанцёры вучацца дапамагаць выбаршчыкам з абмежаванымі магчымасцямі. Спецыяльны трэнінг на тыдні аб’яднаў у Магілёве актывістаў руху "Добрае сэрца" БРСМ, прадстаўнікоў грамадскіх суполак інвалідаў па слыху і інвалідаў-калясачнікаў. Галоўнае, каб кожны без перашкод змог трапіць на участак для галасавання. Таму і такая ўвага стварэнню безбар’ернага асяроддзя. Больш за 600 валанцёраў будуць працаваць на участках Магілёўскага рэгіёна.

Магілёў прыняў заключны этап Алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы. Паказалі свае веды у філалогіі лепшыя вучні з усёй Беларусі і 23 рэгіёнаў Расіі. Два абавязковыя туры - комплексная праверка ведаў па мове і літаратуры, напісанне сачынення, конкурсы выразнага чытання, прысвечаныя 75-годдзю Вялікай Перамогі. Лепшыя з лепшых атрымалі дыпломы, каштоўныя падарункі і памятныя сувеніры. А таксама пераможцам Алімпіяды прапанавалі культурную праграму. Разам школьнікі высадзілі Алею сяброўства.

"Залаты шлягер" зноў завітаў у Магілёў. На міжнародным музычным фестывалі сёлета прагучаць песні з залатога фонду ў выкананні любімых артыстаў. У праграме - выступленні ансамбля "Сябры", Кацярыны Шаўрынай, Таццяны Буланавай і Сасо Паўліашвілі. Завітае і Кевін Маккой с Bad Boys Blue. 6 дзён - 6 канцэртаў. Валерый Меладзэ, праграма "Джаз без межаў", Рышар Гальяна з Францыі.

Запланаваны шматлікія прэс-канферэнцыі артыстаў і традыцыйная пасадка алеі на памяць пра сустрэчы на "Залатым шлягеры".