Напярэдадні Новага года здараюцца цуды і здзяйсняюцца мары

19 декабря 2015

У гэта вераць дзеці. У тым ліку і маленькі Алёша, які з самага нараджэння жыве ў Віцебскім абласным спецыялізаваным доме дзіцяці і чакае свайго добрага чараўніка. У хлопчыка ад нараджэння паталогія правай рукі. Аднак ён вучыцца спраўляцца з цяжкасцямі. Старанны, цярплівы, самастойны і дапытлівы Алёша 16 снежня адзначыў дзень нараджэння. Хлопчыку споўнілася тры гады. Гэты дзень ён сустрэў у доме дзіцяці ў чаканні новых бацькоў, якія атуляць яго любоўю і клопатам. Выхавальнікі і нашы калегі з тэлерадыёкампаніі "Віцебск" спадзяюцца, што ў добрага і жыццярадаснага Алёшы ў новым годзе абавязкова з'явіцца сям'я - здзейсніцца яго самая важная мара.