Пачаўся сезон сяўбы цукровых буракоў

15 апреля 2017

Новыя тэрыторыі пад салодкі бізнес - у нашай краіне пачаўся сезон сяўбы цукровых буракоў. Па прагнозах, ураджаю хопіць не толькі, каб поўнасцю забяспечыць беларусаў, але і накіраваць 15% цукру за мяжу - у 14 краін свету. Прадоўжыць тэму Ян Пашкевіч.

Сучасная сеялка ўпершыню на полі, але ўжо дэманструе свой нямецкі перфекцыянізм - насенне буракоў выкладае роўнымі радамі, ювелірна вытрымлівае глыбіню і дыстанцыю сяўбы. Толькі на гэтым прадпрыемстве сёлета з'явілася звыш дзясятка такіх скрупулёзных механічных сеялак.

Пры ўборцы ўраджаю такая ідэальная аграрная геаметрыя наблізіць страты да нуля. Само ж зерне атрымала ў спадчыну лепшыя гены адборных цукровых буракоў галандскай, польскай і беларускай селекцыі.

Калі ж караняплоды набяруць цукровую моц, іх адправяць на перапрацоўку. Выціскаць бураковы мёд трэба за найбліжэйшыя 3-4 месяцы, потым ён страчвае свае салодкія уласцівасці. Каб знізіць страты, на слуцкім камбінаце тэсціруюць эксперыментальную тэхналогію - частку прадукцыі захоўваюць у выглядзе сіропу, які не мае тэрміну прыдатнасці.

Але работы на прадпрыемствах хапае і ў міжсезонне - цукровыя горы ператвараюць у салодкія прысмакі.

Фруктовы мікс або цукровая пудра - на гэтым прадпрыемстве салодкаму прадукту надалі адразу некалькі смакаў і форм. Такая палітра прываблівае і замежных ласуноў - амаль палова прадукцыі ідзе на экспарт. Тут жа знаходзіцца адзіны ў краіне цэх па вытворчасці цукровых Chupa Chups.

Цукровыя кактэйлі тут ствараюць і з вітамінных пладоў.

Салодкі след беларускага цукру цягнецца ў чатырнаццаць краін свету, у тым ліку ЗША, Польшчу, Літву, Грузію. Пры гэтым павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці салодкага крышталя дапамагае экспартнаму патэнцыялу хутка набіраць вагу. Сёлета ён прыбавіць больш за 10%.