Пачалася фінальная апрацоўка анкет валанцёраў для II Еўрапейскіх гульняў

16 марта 2019

Адбор амаль завяршыўся! Пачалася фінальная апрацоўка анкет валанцёраў для II Еўрапейскіх гульняў, большасць ужо атрымала свае пазіцыі. Усяго добраахвотнікі будуць працаваць у 20 сферах: у зонах гасціннасці, службе пратаколу, медыцынскім абслугоўванні. Зараз у іх актыўная фаза трэнінгаў.

Падчас падрыхтоўкі валанцёры вывучаюць інфармацыю аб Еўрапейскіх гульнях, удакладняюць меры бяспекі на спартыўных аб'ектах. Таксама знаёмяцца з кодэксам валанцёраў і вучацца працаваць у камандзе.