На ваенным палігоне пад Брэстам прайшлі спаборніцтвы па джып-трыяле

28 ноября 2015

Віртуознае валоданне аўтамабілем дэманстравалі 20 экіпажаў з Брэсцкай вобласці. Багна, вада, пясчаныя кар’еры: прайсці ўсе натуральныя прыродныя перашкоды без прыпынкаў і страт - галоўныя ўмовы спаборніцтваў. Была і яшчэ адна адметнасць - краязнаўчы ўхіл.

Пераадольвалі трасу на джыпах вядомых марак і самаробках. Свой недарожнік брастаўчанін Вячаслаў Альховік сабраў сам. Але гэта не перашкодзіла яго экіпажу патрапiць у лідары. У наступным годзе арганізатары плануюць пашырыць геаграфію ўдзельнікаў і надаць абласному джып-трофі статус міжнароднага.