На вуліцы Аэрадромнай у Мінску адкрыўся новы дзіцячы сад

14 сентября 2019

І паводле традыцыі да Дня нараджэння Мінск атрымаў падарункі. Так, на вуліцы Аэрадромнай адкрыўся новы дзіцячы сад на 230 месцаў. У трохпавярховым будынку ёсць усё для актыўнага адпачынку і развіцця дзяцей - музычная і спартыўная залы, басейн і гарадок для вывучэння правілаў дарожнага руху. Для самых маленькіх выхаванцаў там арганізуюць адаптацыйныя групы.

Таксама напярэдадні Дня горада ў Партызанскім раёне пасля капітальнага рамонту адкрыліся яслі-сад №194. Дашкольную ўстанову адукацыі мадэрнізавалі, закупілі новую мэблю, абсталяванне і цацкі. Добраўпарадкавалі і ўнутраны дворык - гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі.