На кветкавы праменад запрашае батанічны сад Мінска

19 августа 2017

На кветкавы праменад, прысвечаны гладыёлусам, запрашае батанічны сад Мінска.

На кветкавы праменад, прысвечаны гладыёлусам, у гэтыя выхадныя запрашае батанічны сад Мінска. Можна ўбачыць адначасовае цвіценне 100 відаў кветак. Будуць прадстаўленыя і навінкі селекцыі. Наведвальнікі змогуць не толькі атрымаць эстэтычную асалоду, але і прафесійную кансультацыю.

Дэкаратыўная калекцыя батанічнага саду налічвае амаль тысячу сартоў гладыёлусаў разнастайнага колеру і формы.