На радзіму вярнуўся беларус, які загінуў падчас вайны на тэрыторыі Украіны

9 июня 2018

Доўгая дарога дадому. Беларус, які загінуў у баях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Украіны, вярнуўся на радзіму. Астанкі і асабістыя рэчы героя пасмяротна былі перададзеныя ўкраінскімі пошукавікамі на мяжы дзвюх краін. Баі ў Кіраваградскай вобласці былі бязлітаснымі. Амаль усе 1200 пагранічнікаў загінулі. Пошукавыя работы дапамаглі апазнаць астанкі некаторых з іх. У тым ліку ўраджэнца Віцебскай вобласці малодшага сяржанта Цімафея Марозава. Знайсці яго родных не ўдалося. Таму пахаваць астанкі вырашана ў брацкай магіле ў Мінскай вобласці.

Зараз ва Украіне дзейнічае спецыяльная праграма пошуку загінуўшых чырвонаармейцаў і перадачы іх астанкаў на малую радзіму ў Беларусь.