На радзіме садавода Івана Сікоры праходзіць міжнародны "Яблычны фэст"

20 августа 2016

Вёска Алашкі Шаркаўшчынскага раёна сёння стала яблыневай сталіцай рэгіёну. На радзіме садавода Івана Сікоры праходзіць міжнародны "Яблычны фэст". У насычанай праграме – майстар-класы садаводаў, выставы-кірмашы, дзе галоўны тавар - духмяныя яблыкі. Выдатныя кулінары дэманструюць уменне пячы бліны на калодзе. А праз некалькі гадзін ў садзе ўпершыню будуць гатаваць «сікораўскае варэнне», інгрэдыенты для якога прывезлі з ўсіх раёнаў вобласці. Шаркаўшчынскі «Яблычны фэст» уключаны ў каляндар турыстычных падзей Беларусі, і сёлета сюды прыехала шмат вандроўнікаў.