На розных пляцоўках Мінска праходзяць канцэрты, спартыўныя фестывалі і рыцарскія турніры

14 сентября 2019

Мінск сёння адзначае 952 дзень нараджэння! Гэтымі хвілінамі на розных пляцоўках сталіцы праходзяць канцэрты, спартыўныя фестывалі і рыцарскія турніры. Каля Палаца спорту выбіраюць самага моцнага сярод ратавальнікаў-пажарных. Там жа шоу байкераў і каскадзёраў. Каля гарадской ратушы - насычаная музычная праграма. А побач, у Верхнім горадзе, знаёмяць з традыцыямі многіх культур. Яркім завяршэннем дня стане музычна-піратэхнічнае шоу, яно пройдзе а 23 гадзіне ля Палаца спорту.

А заўтра святочную эстафету падхопяць тысячы бегуноў - яны пераадолеюць дыстанцыі Мінскага паўмарафона.