На дапамогу медыкам прыходзяць сучасныя тэхналогіі

2 июля 2016

На дапамогу медыкам прыходзяць сучасныя тэхналогіі: электронная база пацыентаў, відэасувязь са спецыялістамі. Асабліва гэта актуальна для вяскоўцаў. Жыхарам Магілёўскага раёна цяпер не абавязкова ехаць у абласны цэнтр. Яны могуць атрымаць кансультацыю спецыялістаў па анлайн-сувязі ў мясцовым фельчарска-акушэрскім пункце. Пра перадавыя метады аказання медыцынскай дапамогі - Крысціна Каранкевіч.

Каб атрымаць кансультацыю вузкага спецыяліста Ніне Мікалаеўне раней прыходзілася ехаць у абласны цэнтр. Цяпер 11-я магілёўская паліклініка абслугоўвае вяскоўцаў праз відэасувязь.

Малады ўрач Вендаражскай амбулаторыі аператыўна атрымлівае дапамогу ад сваёй вопытнай калегі. Па скайпе можна паказаць кардыяграму і сабраць урачэбны кансіліум.

11-я паліклініка - адзіная ў абласным цэнтры, якая абслугоўвае толькі жыхароў Магілёўскага раёна. А гэта амаль 27,5 тысяч чалавек. Нагрузка для ўстановы немалая. Для таго і вырашана было наладзіць відэасувязь. А яшчэ на кожнага пацыэнта тут завялі электронныя карты.

Гэта пацыентка пакутуе на артэрыяльную гіпертэнзію. Калі жанчына забудзе, да прыкладу, якія прэпараты ёй прапісалі, праблема вырашыцца за некалькі клікаў. Уся гісторыя хваробы - перад вачыма ўрача.

Такі вопыт для вобласці перадавы, гавораць спецыялісты. Адзіная база звязала ўсе медустановы Магілёва. У тым ліку і стацыянары. Таксама з дапамогай інтэрнэт-рэсурсу магіляўчане і жыхары раёна могуць запісацца на прыём да ўрача. Наступны этап - электронныя рэцэпты.

У структуру 11-й паліклінікі ўваходзяць 33 падраздзяленні. Камп’ютары, ноўтбукі і вэб-камеры ўжо закуплены для трох медыцынских бальніц, шасці амбулаторый і двух ФАПаў. Наперадзе - камп’ютарызацыя астатніх. А гэта значыць, што атрымаць меддапамогу па прынцыпе “тут і зараз” хутка змогуць усе жыхары Магілёўскага раёна.