На тыдні стартавала дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"

16 декабря 2017

У сталічным Палацы дзяцей і моладзі выхаванцы прытулкаў і дзіцячых дамоў адправіліся ў казачнае падарожжа да навагодняга чараўніка і атрымалі салодкія падарункі. Падчас інтэрактыўнай шоу-праграмы кожны з маленькіх гасцей мог адчуць сябе рэжысёрам мультсалона, змайстраваць хэндмэйд-сувенір і праспяваць у караоке. Дабрачынны марафон працягнецца да канца зімовых канікул.

Беларускі дзіцячы фонд пачаў дабрачынную акцыю "Нашы сэрцы - дзецям"! Навагоднюю казку на лёдзе для выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу падрыхтавалі юныя спартсмены. У найбліжэйшыя тыдні Беларускі дзіцячы фонд з падарункамі і віншаваннямі наведае маленькіх пацыентаў бальніц.