Снег растапліваюць цёплыя падземныя сцёкавыя воды, і гурбы больш не трэба вывозіць на палігоны. А сучасная беларуская снегаўборачная тэхніка карыстаецца папулярнасцю і ў многіх краінах СНД.
З машынамі, якія гатовы процістаяць снежнай стыхіі, пазнаёміўся Ян Пашкевіч. Пры гэтым снежныя горы на абочыне дарогі не вырастаюць – праз высокі жолаб снег адразу высыпаецца ў кузаў грузавіка, або далёка за межы трасы – снежная катапульта адкідае гурбы амаль на 20 метраў. Пры неабходнасці ж снегадрабілку можна замяніць на вялікі металічны скрабок – уся аперацыя займае 5 хвілін.
Зараз такі снежны пыласос працуе напрамую ад рухавіка трактара – у папярэдняй мадыфікацыі барабаны круціў гідраўлічны прывад, што патрабавала дадатковага абсталявання і павышала кошт прадукцыі. Беларуская мадэль механічнага прыбіральшчыка расчышчае і заснежаныя вуліцы Казахстана і Расіі – толькі сёлета ў гэтых напрамках адправілася звыш 100 адзінак тэхнікі.
Такія снежныя трансформеры чыстакроўныя беларусы – усе дэталі вырабляюцца на прадпрыемстве. Такім чынам, кошт машыны амаль на 20% меньшы, чым у канкурэнтаў. А ў сваім сегменце беларускія ротарныя снегаачышчальнікі займаюць больш як 40% рынку СНД.
А тут снежныя горы пераўтвараюцца ў буйныя рэкі – гэта самая вялікая і пакуль адзіная ў краіне снегаплавільная станцыя. Грузавікі выкідаюць гурбы на снежны шрэдар - ён дробніць лядовыя глыбы. Потым жа снег трапляе ў цёплы басейн і хутка растае ў сцёкавых водах.
У моцныя снегапады станцыя зможа ператвараць у ваду больш як 100 тон снегу за гадзіну, і такім чынам робіць непатрэбнымі снежныя палігоны, чым вызваляе вялікія тэрыторыі. А за кошт таго, што станцыя амаль не патрабуе энергарэсурсаў, акупіцца яна ўсяго за 5 гадоў.