На Гродзенскім шклозаводзе запусцілі новую шклаварную печ

5 марта 2016

Першую партыю бутэлек чакаюць прыкладна праз 2 тыдні. А пакуль мадэрнізаваная печ будзе набіраць патрэбную тэмпературу. Абнаўленне правялі за 2 месяцы. І пакуль печ не працавала, патрэбы рынку закрывалі складскімі запасамі. Цяпер выпуск тары для айчынных прадпрыемстваў і не толькі будзе ў штатным рэжыме.

Мадэрнізацыя шклаварнай печы на гродзенскім прадпрыемстве дае магчымасць выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю новага ўзроўню, яна не толькі закрые патрэбы ўнутранага рынку, але і павялічыць экспарт.