На гарачую лінію звярнуліся жыхары вёскі Атоліна ў Мінскім раёне

11 марта 2017

У некаторых вёсках разам са снегам расталі і дарогі. Да нас на гарачую лінію з такой праблемай звярнуліся жыхары вёскі Атоліна ў Мінскім раёне. Тут вуліцы сталі месцамі нагадваць Венецыю – яны пад вадой. Іншым пашанцавала яшчэ менш – дарога да дома ператварылася ў балота. Машыны прыходзіцца паркаваць за кіламетр, а дзяцей пераносяць на руках. У праблеме разбіраўся Ян Пашкевіч.

Такія скачкі з купіны на купіну Кацярына Ківайка ўжо жартаўліва называе стыль "кенгуру". Стометроўку ад "астраўка да астраўка" ды яшчэ з дзецьмі на руках жанчына штодзень пераадольвае ад дома да шасэ. Прасёлачныя ж дарогі ў Атоліне расталі разам са снегам.

Пераадолець зыбкі пясок не атрымліваецца нават на горным веласіпедзе.

Калі ж гэта вуліца - для аматараў экстрыму, то суседняя – для прафесіяналаў. Уздоўж аднаго з бакоў дарогі жыхары пакідаюць аўто – праехаць праз такі амаль сярэдневяковы роў немагчыма.

Для эксперыменту мы вырашылі паспрабаваць даехаць да дома ад шасэ – амаль дзвесце метраў.

З просьбай пракласці дарогу мясцовыя жыхары не аднойчы звярталіся ў Сеніцкі сельсавет, пакуль безвынікова. На наша пытанне "чаму?" растлумачылі: праект для будаўніцтва дарог гатовы, але яго рэалізацыя пакуль немэтазгодна.

Бездарожжа – з'ява сезонная. І актуальная для жыхароў многіх мястэчак. Пакуль кожны шукае выйсце, сапраўдным выратаваннем для многіх стане надвор'е. Сонца падсушыць балоцістыя дарогі.