На Аўгустоўскім канале прайшлі спаборніцтвы "Свята мора"

17 августа 2019

Не менш захапляльныя спаборніцтвы прайшлі  на Аўгустоўскім канале. "Свята мора", дарэчы, упершыню правялі тут больш за 100 гадоў таму. Сёння  самае відовішчнае мерапрыемства - заплыў на самаробных плытах. Удзельнікі рыхтаваліся загадзя: распрацоўвалі дызайн свайго плавальнага сродку, касцюмы і нават прыдумалі легенду. Перад журы паўсталі самыя крэатыўныя ўдзельнікі - пераможцы адборачных заплываў з усёй Гродзенскай вобласці. Плавалі на танках, торце, Змяі Гарынычы, імправізаваных дамах і запрэжках коней. 

Не менш забаўная частка свята - турнір па балотным футболе. Дарэчы, "Свята мора" атрымалася сёлета вельмі насычаным.