На аэрадроме Баравая вызначылі самых спрытных і ўмелых авіямадэлістаў

3 марта 2018

Пад Мінскам, на аэрадроме Баравая, вызначылі самых спрытных і ўмелых авіямадэлістаў. У Беларусь прыехалі спартсмены з васьмі краін - у тым ліку Расіі, Украіны, Літвы. Авіямадэлямі ўпраўляюць ўручную. Гэта адзін з самых відовішчных відаў авіяцыйнага спорту. Тэмпература паветра, сіла і напрамак, парывістасць або стабільнасць ветру - усё гэта фарміруе ўмовы для кожнага з удзельнікаў.

Такія спаборніцтвы праходзяць круглы год. Шмат стартаў і ў Беларусі, у першую чаргу, пры падтрымцы ДТСААФ.