Музыка французскіх імпрэсіяністаў гучала на гэтым тыдні ў Гомелі

21 ноября 2015

Музыка французскіх імпрэсіяністаў гучала на гэтым тыдні ў Гомелі - у Белай гасцёўні палаца Румянцавых і Паскевічаў. Выконвалі яе лаўрэаты міжнародных конкурсаў - скрыпачка Ксенія Бельцюкова і піяністка Марына Рамейка. Ксенія іграе на скрыпцы больш за 20 гадоў. Нядаўна скончыла кансерваторыю ў Амстэрдаме. Выступае з сімфанічным і Дзяржаўным камерным аркестрам Беларусі. Дарэчы, скрыпцы, на якой Ксенія выконвае віртуозныя творы, амаль сто гадоў.

Паводле слоў прыхільнікаў вытанчанай музыкі, яны атрымалі сапраўдную асалоду ад твораў імпрэсіяністаў Клода Дэбюсі і Марыса Равеля, шчырых і хвалюючых драматызмам мелодый Сезара Франка.