Музей пад адкрытым небам з’явіцца на тэрыторыі Белавежскай пушчы

16 июля 2016

На трынаццаці гектарах размесцяцца сем часовых прыпынкаў старажытнага чалавека. А пакуль на месцы будучага музея працуюць археолагі.

Наш карэспандэнт Ірына Нікіціна пазнаёмілася з артэфактамі пушчанскай зямлі. Археалагічныя раскопкі, якія вядуцца на тэрыторыі Белавежскай пушчы з 2007 года, набліжаюцца да фінішу. Вынік шматгадовых даследаванняў - паўсотні археалагічных прыпынкаў старажытнага чалавека, які жыў тут 12 тысячагоддзяў таму.

Керамічныя вырабы, упрыгажэнні, элементы тагачаснай зброі... Такое багацце гістарычнага матэрыялу археолагі звязваюць з выгаднай геаграфіяй нацыянальнага парку. А сучасны прыродаахоўны статус яго тэрыторыі дапамог захаваць рэшткі гісторыі.

Знойдзеныя рэчы дакладна пацвярджаюць: на ўклад жыцця першых жыхароў пушчы ўплывалі еўрапейскія культуры.

Знойдзеныя артэфакты вучоныя пераносяць на карту, каб потым вярнуць іх на тое ж месца ў выглядзе экспанатаў. Музейны комплекс раздзеляць на 7 часовых этапаў. І ўдыхнуць жыццё.

Турыстычны патэнцыял аб’екта вялікі. Тым больш што для замежных гасцей дзейнічае бязвізавы рэжым. На тэрыторыі Белавежскай пушчы ў пункце пропуска "Перароў".

Зараз праект археалагічнага комплексу на стадыі распрацоўкі. Плануецца, што першых наведвальнікаў музей пад адкрытым небам прыме ўжо ў 2020 годзе. Яго інфраструктура будзе даступная і турыстам з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.