Манумент Дружбы на стыку трох краін - Беларусі, Украіны і Расіі - атрымлівае новы выгляд

4 мая 2019

Да  аднаўлення помніка далучыліся грамадскія арганізацыі. Атрад валанцёраў працаваў над добраўпарадкаваннем  тэрыторыі, падрыхтаваў газонныя пляцоўкі. У ліку ж будаўнікоў - 60 чалавек. Нагадаем, манумент быў узведзены амаль 45 гадоў таму ў гонар агульнай перамогі брацкіх народаў у Вялікай Айчыннай вайне. Ён стаў пляцоўкай штогадовага міжнароднага фестывалю. Некалькі гадоў таму месца прыцягнення соцень беларусаў, расіян і ўкраінцаў апусцела і стала разбурацца. Задачу па яго аднаўленні паставіў Прэзідэнт Беларусі. На 80% праектныя работы ўжо выкананыя. Падыходы да манумента выклалі трохкаляровай пліткай у выглядзе арнаментаў славянскіх краін. Прыступкі і верхняя пляцоўка будуць з граніту. "Кола" з барэльефам апрацавана спецыяльным саставам, які на доўгі час захавае абноўлены выгляд манумента.

На абнаўленне манумента накіравана 2 мільёны рублёў. Канчатковы выгляд манумент атрымае ўжо ў пачатку мая.