Маладая бульба і гародніна новага ўраджаю актыўна прадаюцца на кірмашах і ў магазінах

9 июля 2016

Новыя гатункі і перадавыя тэхналогіі дазваляюць атрымаць айчынную гародніну высокай якасці ўжо ў пачатку лета. Разам з сельгаспрадпрыемствамі фермеры Магілёўскай вобласці актыўна супрацоўнічаюць з гарадскімі гандлёвымі сеткамі. Толькі аблспажыўсаюз ужо закупіў у фермераў 65 тон маладой бульбы. Фермерскія гаспадаркі робяць значны ўклад у раслінную вытворчасць вобласці. Летась да фермерскага руху далучыліся 12 гаспадарак.

Тэму працягне Крысціна Каранкевіч. Ля вёскі Махава Магілёўскага раёна на полі фермерскай гаспадаркі Зайцавых капаюць раннюю бульбу. Дзякуючы новым тэхналогіям ураджай пачынаюць збіраць з сярэдзіны чэрвеня.

Фермерскай гаспадарцы больш за 2 дзясяткі гадоў. Гэта сямейная справа, бацькі працуюць разам з дарослымі дзецьмі. Пачыналі Зайцавы з 50 гектараў, зараз у іх у дзясяткі больш. 80 гектараў плошчаў занятыя бульбай.

Летась Зайцавы прадалі 1200 тон гародніны і бульбы. Прадукцыю фермерскай гаспадаркі купляе, у ліку іншых, аблспажыўсаюз. Вязуць махаўскую гародніну і на экспарт – у Смаленск.

Сёлета плошчы пад гародніну павялічылі: 40 гектараў капусты, 20 - морквы, 15 – буракоў. Яшчэ ёсць памідоры і перцы. У гаспадарцы мяркуюць заняцца кавунамі, клубніцамі, салодкай кукурузай. Гэта для разнастайнасці. Але ўстойлівым попытам традыцыйна карыстаецца беларуская гародніна.

Летась уклад фермераў і сельгасарганізацый вобласці ад агульнага аб’ёму ў вытворчасць склаў больш за 7% бульбы і 10% гародніны. Плошчы фермерскіх гаспадарак павялічваюцца. І гэта добрая тэндэнцыя, лічаць спецыялісты. Да 312-ці фермерскіх гаспадарак сёлета павінны далучыцца новыя.