Моладзевыя атрады аховы правапарадку

12 марта 2016

Парадак на вуліцах гарадоў і вёсак Брэстчыны міліцыянерам дапамагаюць захоўваць добраахвотныя дружыны, іх у рэгіёне амаль пяцьсот. Як яны сочаць за парадкам і якія абавязкі выконваюць? Высвятляла Ірына Нікіціна.

Студэнцкі гарадок Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта. Тут жывуць і вучацца амаль 5 000 чалавек. За парадак на ўчастку міліцыя можа быць спакойная. Пра гэта паклапоцяцца самі студэнты. Моладзевы атрад аховы парадку ВНУ - самы шматлікі ў горадзе: больш за 40 чалавек.

На дзяжурства заступаюць згодна з графікам. Штодзень, па зменах, у вольны ад заняткаў час.

Каб затрымаць хулігана, шмат часу не спатрэбілася. Недалёка ад месца, дзе здарылася бойка, знаходзіўся атрад МААП. Завадатара канфлікту затрымалі на месцы злачынства.

Моладзевыя атрады аховы правапарадку - не навіна. У савецкія часы сустрэць на вуліцы народных дружыннікаў была звыклая справа.

Справа хоць і добраахвотная, але бяруць у дружыннікі не ўсіх. Чыстая біяграфія (змагар за парадак сам павінен быць законапаслухмяным); веданне законаў; уменне аказаць супраціўленне. Тэорыі і практыцы вучаць на трэнінгах. У якасці настаўнікаў - байцы атрада спецыяльнага прызначэння.

За мінулы год добраахвотныя дружыны Брэсцкай вобласці дапамаглі выявіць амаль 600 фактаў парушэння парадку. Гэта - трэцяя частка ад усіх спыненых правапарушэнняў у рэгіёне.