Маладзечна рыхтуецца да Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

20 мая 2017

Сёлета ён прысвечаны Коласу і Купалу. Да 135-годдзя нашых класікаў і на аснове іх твораў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Міхаіла Фінберга падрыхтаваў прэм'еру.

А за галоўны прыз конкурсу пазмагаецца 21 вакаліст. Удзельнікі з усёй краіны выканаюць нацыянальныя хіты пад акампанемент заслужанага калектыву.

Ірына Дрыга, першы намеснік міністра культуры Беларусі: “Фестываль адказвае адразу на два пытанні. Па-першае, паказаць слухачам музычную спадчыну, а па-другое, каб наша класічная і сучасная паэзія знаходзіла водгук у творах сучасных кампазітараў і каб яна гучала з вялікіх канцэртных пляцовак”.

Па традыцыі Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне прадоўжыцца два дні - 2 і 3 чэрвеня.