Магілёўскія ўрачы паспяхова праводзяць аперацыі маленькім пацыентам са складаным дыягназам

14 января 2017

Гэта стала рэальнасцю дзякуючы ўнікальнаму медыцынскаму цэнтру і, зразумела, залатым рукам медыкаў. На лячэнне ў клініку едуць хворыя не толькі з іншых абласцей, але і замежжа. З падрабязнасцямі - Андрэй Ястрабаў. 

Кандыдат медыцынскіх навук Міхаіл Міховіч, вядомы ў свеце шматлікімі навуковымі працамі і дасягненнямі ў галіне хірургіі, упэўнены: менавіта неданошаныя дзеці – у зоне рызыкі на захворванні ДЦП. Гепаксія, альбо кіслароднае галаданне - галоўны вораг здароўя. Яна разбурае тканку галаўнога мозга. Такія дзеці часцей наогул не ходзяць.  

Міхаіл Міховіч, загадчык траўматолага-артапедычнага аддзялення Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы: "Так, вядома, нямала пабачыў дзяцей з ДЦП. І ў нас, і ў Амерыцы, і ў іншых краінах, дзе праходзіў стажыроўку. Шмат нараджаецца дзяцей неданошаных. Літаральна з кілаграмамі, а то і менш вагі. Да 70-80% у рознай форме сустракаецца дзіцячы цэрэбральны параліч у гэтых дзяцей".

Разам з адкрыццём сучаснага хірургічнага цэнтра на базе дзіцячай абласной бальніцы медыкі ажыццявілі сапраўдны прарыў у лячэнні ДЦП. Выкаранілі так званы сіндром дня нараджэння - калі кожны год дзіцяці прыходзілася класціся пад скальпель. Цяпер адна высокатэхналагічная аперацыя замяняе 12.

Міхаіл Міховіч, загадчык траўматолага-артапедычнага аддзялення Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы: "Адначасова дзвюма хірургічнымі брыгадамі праводзяцца аперацыі на дзвюх канечнасцях. Адразу робіцца тазасцегнавы сустаў, каленны сустаў, галёнкаступнёвы сустаў. Практычна гіпсавыя павязкі накладваюцца вельмі рэдка".

Літаральна праз дзень хвораму пачынаюць рабіць функцыянальную тэрапію.Ён, няхай і з дапамогай, становіцца на ногі.

На трэція суткі пасля такой аперацыі пацыент здольны ўставаць. Праз тыдзень яго выпусцяць з бальніцы. Яшчэ праз месяц ён вернецца да звычайнага жыцця.

Адной з новых методык у галіне лячэння ДЦП, якую асвоілі магілёўскія хірургі, стаў і кіруемы рост канечнасцяў. Цяпер гэты працэс праходзіць сіметрычна. Без болю.

Леанід Глазкін, траўматолаг-артапед Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы: "Мы заблакіравалі зону росту здаровай нагі, у далейшым даўжыня ног ураўнуецца. Як толькі гэта адбудзецца, мы выдалім гэтыя пласціны.  І дзіця не будзе адчуваць дыскамфорту пры хадзе, і ў яго не будзе праблем з паходкай".

Ігар Каско, галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы:

"За год прайшло праз аддзяленне артапедыі і траўматалогіі 57 дзетак з такім захворваннем. У нас лечацца дзеці і з Віцебскай вобласці, прыязджаюць з Гомельскай, Мінскай. Прыязджалі на лячэнне дзеці і з Ямала-Ненецкага краю. Быў у нас хлопец з Дагестана".

Больш за 26 новых, самых сучасных методык аказання хірургічнай дапамогі за год асвоілі магілёўскія хірургі.  Гэта і высокатэхналагічныя аперацыі па выдаленні пухлін з дапамогай трансплантацыі, лячэнне плоскаступнёвасці і прыроджаных вывіхаў. Попыт на такія аперацыі павялічваецца з кожным днём.