Магілёў сёлета пачне рыхтаваць спецыялістаў для новай прафесіі

16 июня 2018

Магілёў сёлета пачне рыхтаваць спецыялістаў для новай прафесіі. Аўто, у якім руль не інакш як штурвал, а запраўляецца машына не бензінам, а токам. Гаворка ідзе пра інжынераў па абслугоўванні электрамабіляў. Спецыяльнасць вельмі своечасовая, калі ўлічваць павелічэнне попыту на машыны з электрарухавіком ва ўсім свеце.

Андрэй Ястрабаў прадоўжыць. Плюсаў у такіх машынах нямала, заўважае магілёўскі прадпрымальнік Аляксей Яфрэмаў - адзін з уладальнікаў электрамабіляў. Упэўнены: такі ціхі і няшкодны для экалогіі від транспарту стане папулярным у Беларусі. На сваім прадпрыемстве па выпуску электронных плат нават сканструяваў некалькі ўзораў зарадных станцый. Яны прайшлі сертыфікацыю на рынку ЕАЭС і ўжо гатовы да продажу.

Аднак такія аўтамабілі патрабуюць і асаблівага абслугоўвання. У Беларуска-расійскім універсітэце заявілі: ніякіх праблем. І ўжо сёлета на базе кафедры электрапрыводу і аўтаматызацыі пачнуць рыхтаваць такіх інжынераў.

Праект нятанны - абсталяванне, аўтамабіль з электрарухавіком. На абнаўленне лабараторыі ўніверсітэт выдаткаваў 50 тысяч еўра. Аднак навукоўцы ўпэўнены: гэта ўклад у будучыню. Да таго ж на базе ўніверсітэта плануюць адкрыць курсы па абслугоўванні электрамабіляў для вадзіцеляў.

Эканомія - галоўная матывацыя для актыўнай мадэрнізацыі, напрыклад, электрычнага транспарту. Першыя крокі ў Магілёве зроблены ўжо сёлета. На лінію выйшлі адразу два вось такія электробусы - падарунак пабрацімаў з Кітая.

Яны не прывязаны да ліній, больш варыянтаў для манеўраў, а значыць будзе менш пробак на дарогах. Аднак галоўнае - за тры месяцы эканомія на эксплуатацыі такіх электробусаў склала амаль 40 %. Гарадскія ўлады ў захапленні і плануюць папоўніць парк машынамі вытворчасці “Камунмаш”.

Паўночная экалагічная фінансавая карпарацыя, вядомая як НЕФКА, падтрымала праект развіцця электрычных транспартных паслуг у Беларусі. Правайдарам ва ўсходнім рэгіёне стане тэхнапарк.

Першая ЭЗС усталявана. Каля тэхнапарка. Яна пакуль працуе ў тэставым рэжыме, бясплатна. У перспектыве - аснасціць такімі запраўкамі паркоўкі буйных гандлёвых цэнтраў Магілёва.