Магілёў. Сюжэт-дайджэст

12 октября 2019

Магілёўская вобласць далучылася да патрыятычнай акцыі "У гонар агульнай Перамогі". Да адкрыцця рыхтуецца адноўленая Глуская раённая бальніца. Рэканструкцыя пуцеправода на цэнтральнай вуліцы Магілёва набліжаецца да кульмінацыі. Насычаным на падзеі выдаўся тыдзень для ўсходняга рэгіёна краіны.

Магілёўская вобласць далучылася да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "У гонар агульнай Перамогі" па зборы зямлі ў спецыяльныя капсулы з месцаў баёў і пахаванняў Вялікай Айчыннай. 9 мая наступнага года падчас святкавання 75-годдзя Перамогі  яны будуць закладзены ў крыпту храма-помніка ў сталіцы. Жалобны мітынг па ўшанаванні памяці загінуўшых сабраў прадстаўнікоў грамадскасці, маладзёжных і ветэранскіх арганізацый у Горках. Падчас вайны тут аддалі жыццё за вызваленне краіны больш як 4 тысячы чырвонаармейцаў і больш за 10 тысяч мірных жыхароў раёна. Да мемарыяла ў цэнтры горада ляглі кветкі.

Некалькі маштабных рэканструкцый у вобласці набліжаюцца да завяршэння. У тым ліку ў Глуску, які сёлета стане пляцоўкай абласнога свята "Дажынкі". Кіламетры адноўленых цепласетак і дарог, тры новыя дзіцячыя гульнявыя комплексы. Свой культурны цэнтр з кафетэрыем, канцэртнай залай і кінатэатрам. Новае аблічча і медыцынскае абсталяванне атрымае Глуская раённая бальніца. Папоўніўся парк машын хуткай дапамогі. 

152 тоны арматуры і 1600 кубаметраў бетону. І гэта толькі на апору. Будаўніцтва новага моста на цэнтральнай вуліцы Першамайскай ў Магілёве, які заменіць стары, векавы, набліжаецца да кульмінацыі. Праз тыдзень-другі гараджане і госці абласнога цэнтра змогуць яго ўбачаць.  Пуцеправод стане вышэйшым і будзе разлічаны на 4 паласы. Плюс пешаходныя. 

І зноў вяртаемся ў Глуск. Ён рыхтуецца да абласных “Дажынак”. У гонар пісьменніка Сяргея Грахоўскага, які шмат твораў прысвяціў сваёй малой радзіме, ля школы, якая носіць імя славутага земляка, устанавілі мемарыял.  Пляцоўка стане месцам літаратурных вечароў. 




Зараз чытаюць