Магілёў. Дайджэст навін рэгіёна

23 марта 2019

Магілёўскі рэгіён пашырае стасункі з Узбекістанам - цяпер і з Джызакскай вобласцю. У райцэнтрах з’явяцца паркі сямейных дрэў - на ўсходзе краіны дадзены старт рэспубліканскаму праекту. 23 спектаклі тэатраў з 10 краін сабраў Міжнародны тэатральны форум "Март-кантакт". Больш падрабязна - у дайджэсце падзей з Магілёўскай вобласці. 

Супрацоўніцтва Магілёўскай і Джызакскай вобласці Узбекістана ўзмацняецца. Размова ідзе пра сумесныя праекты, гандаль, абмен вопытам у галіне сельскай гаспадаркі, адукацыі. Дэлегацыя рэгіёна краіны-партнёра па СНД пазнаёмілася з патэнцыялам усхода Беларусі і абмеркавала далейшыя крокі па пашырэнні стасункаў. У складзе дэлегацыі таксама фермеры. І не выпадкова - азіяцкая краіна мае намер развіваць мясную і малочную жывёлагадоўлю. Вопыт Беларусі у тым ліку ў нарыхтоўцы кармоў, утрыманні жывёл, перапрацоўцы прадукцыі будзе дарэчы.

Рэспубліканскі праект "Парк сямейных дрэў" стартаваў у Магілёўскай вобласці. Ён быў ініцыяваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Плануецца, што ў кожным рэгіёне краіны з’явяцца алеі і скверы, якія будуць пасаджаны маладымі падчас заключэння шлюбу, у гонар значных сямейных падзей - напрыклад, дня нараджэння, сумесных юбілеяў. Дрэўца не застанецца без увагі. Акцыі прайшлі ў Асіповічах, Глуску і Кіраўску.

23 спектаклі 23 тэатраў з 10 краін прымае Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "Март-кантакт". Ад класікі да сучасных пастановак, нямала творчых эксперыментаў - афіша багатая на прэм’еры, якія прадставяць калектывы у тым ліку Беларусі, Расіі, Грузіі, Прыбалтыкі, Польшчы. Гледачы ўжо убачылі "Тарцюф" паводле п’есы Мальера ў выкананні тэатра з Санкт-Пецярбурга. І спектакль маладога рэжысёра - артыста Украіны Стаса Жыркова "Гэта мы" - сумесная работа з беларускімі артыстамі. 

У праграме таксама майстар-класы, майстэрня маладой рэжысуры. Да абмеркаванняў пастановак запрошаны міжнародныя крытыкі. Дарэчы, за 13 гадоў форуму яго спектаклі наведалі больш як 40 тысяч гледачоў.